Сямён Шапіра вызвалены ад пасады старшыні Мінскага аблвыканкама
Сямён Шапіра вызвалены ад пасады старшыні Мінскага аблвыканкама. “У сувязі з пераходам на іншую працу”, — цытуе паведамленне прэс-службы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. Як вядома, 20 траўня Шапіра стаў кіраўніком Федэрацыі хакея Беларусі, змяніў на гэтай пасадзе Ігара Рачкоўскага. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Шапіру давядзецца ў федэрацыі правесці вельмі вялікую працу: “Я прасіў, каб яго папярэдзілі, што ў нагрузку мы яму дамо буйное дзяржаўнае даручэнне. Нейкі выражам блок для кантроля. Вопыт яго трэба выкарыстаць”.
Сямёну Шапіру 55 гадоў. Ён быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання (2008-2010), старшынём Гродзенскага аблвыканкама (2010-2013). Мінскі аблвыканкам узначальваў з лістапада 2013 года.