Сярэдні заробак беларусаў за сакавік вырас на 480 тысяч рублёў

Сярэдні заробак беларусаў за сакавік вырас на 480 тысяч рублёў

Намінальны налічаны сярэдні заробак у работнікаў Беларусі за сакавік 2016 года склаў 7 млн ​​94 тысячы 521 рубель. У лютым сярэдні заробак па краіне складаў 6 млн 615 тысяч 737 рублёў, інфармуе БЕЛТА. Такім чынам, за месяц сярэдні заробак вырас на 478 тысяч рублёў.

Намінальны налічаны сярэдні заробак рабочых і службоўцаў у сакавіку складаў 7 млн ​​136 тысяч 393 рублі. У лютым 2016 года сярэдні заробак рабочых і службоўцаў быў 6 млн 652 тысяч 609 рублёў.

Як адзначае АФН, рэальны заробак сёлета ў сакавіку знізіўся на 3,2% у параўнанні з сакавіком 2015 года. За першы квартал рэальны сярэдні заробак знізіўся на 3,4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі