Сярэдні заробак у Мінску ў ліпені перавысіў 1000 рублёў
Самы высокі сярэдні заробак за ліпень атрымалі жыхары Мінска, самыя нізкія заробкі — на Магілёўшчыне. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Сярэдні заробак мінчукоў за ліпень склаў 1037,2 рубля. Следам за ім ідзе Мінская вобласць (754,3 рубля), на трэцім месцы — Гомельская (669,7 рубля). На Брэстчыне сярэдні заробак за ліпень склаў 644,5 рубля, на Гродзеншчыне — 640,3 рубля, амаль столькі ж і на Віцебшчыне — 639,3 рубля. Сярэдні заробак жыхароў Магілёўшчыны склаў толькі 638,5 рубля.
Налічаны сярэдні заробак работнікаў сёлета ў ліпені склаў 745,8 рубля (у чэрвені — 738,7 руб. з улікам дэнамінацыі), рабочых і службоўцаў — 748,1 рубля (у чэрвені — 741,7 руб.).
Паведамляецца, што рэальны заробак у студзені-ліпені 2016 года складае толькі 96% да ўзроўню студзеня-ліпеня мінулага года.