Сяргей Кавальчук стаў трэцім галоўным трэнерам брэсцкага "Дынама" за год

40-гадовы Сяргей Кавальчук як футбаліст аддаў "Дынама" восем сезонаў. Пасля заканчэння гульнявой кар'еры працаваў на розных пасадах у брэсцкім клубе. А 23 жніўня 2011 года Кавальчук быў прызначаны галоўным трэнерам "Дынама" замест Юрыя Пунтуса, піша БелаПАН.

Аднак праз год на чале брэсцкіх футбалістаў стаў Уладзімір Курнеў. У Брэсце ў спецыяліста не атрымалася, яго не прынялі нават заўзятары. Але трэнер захаваў пасаду да 20 верасня. На гульню ў Наваполацк супраць "Нафтана" праз дзень пасля звальнення Курнева “бела-блакітныя” паехалі пад кіраўніцтвам яшчэ аднаго былога футбаліста каманды Андрэя Пракапюка.

Гэты паядынак брэстаўчане выйгралі з лікам 3:1. Але на трэнерскім мосціку ўсё ж замацаваўся іншы “карэнны” дынамавец — Сяргей Кавальчук. Пракапюк будзе яму дапамагаць.

На гэты момант брэсцкае "Дынама" займае ў чэмпіянаце Беларусі дзевятае месца. У бліжэйшую суботу, 28 верасня, дынамаўцы на хатнім стадыёне будуць прымаць бабруйскую "Белшыну".

Фота: football.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі