Сяргей Крывец: “Каманда злая, будзем біцца!”

Каб прабіцца ў плэйоф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ гатовы паказаць зубы
Нягледзячы на два паражэнні запар, барысаўскі БАТЭ перад матчам з “Вентспілсам” знаходзіцца ў стане поўнай баявой гатоўнасці. Каб прабіцца ў плэйоф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, беларускі чэмпіён гатовыя паказаць зубы. У гэтым Еўрарадыё пераканаў адзін з лідэраў БАТЭ Сяргей Крывец:

“Два апошнія паражэнні раззлавалі каманду, футбалісты БАТЭ зрабіліся злейшымі. Губляць нам няма чаго. Заўтра выйдзем, як на апошні бой. Будзем біцца!”


Нагадаем, што матч БАТЭ-Вентспілс пачнецца ў Барысаве 5 жніўня а 19 гадзіне.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі