Сяргей Крывец вяртаецца ў БАТЭ
Паўабаронца падпісаў з барысаўскім клубам кантракт на тры гады. Пагадненне разлічанае да 30 чэрвеня 2016 года.
Сяргей Крывец выступаў за БАТЭ з 2006 па 2009 гады. За чатыры сезоны ён правёў 147 афіцыйных паядынкаў, у якіх забіў 36 мячоў і аддаў 28 выніковых перадачаў (чэмпіянат Беларусі — 92/28+17, Кубак Беларусі — 21/3+3, Ліга чэмпіёнаў — 21/5+4, Ліга Еўропы — 13/0+4), паведамляе сайт клуба БАТЭ.
Пасля завяршэння сезона-2009 Крывец атрымаў прапанову ад польскага “Леха”, дзе ён правёў два з паловай гады. У складзе гэтай каманды ён выйграў чэмпіянат Польшчы і атрымаў права выступаць у Лізе чэмпіёнаў. Летам 2012 года беларускі хаўбэк заклчыў кантракт з кітайскім клубам “Цзянсы Сайнці”, у складзе якога стаў уладальнікам Суперкубка краіны. У першынстве Кітая Крывец згуляў 20 матчаў.