Сяргей Міхалок папрасіў прабачэння ў Антона Матолькі
Сяргей Міхалок папрасіў прабачэння ў Антона Матолькі. Адбылося гэта падчас тэлефоннай размовы. Як піша ў Facebook Матолька, “гаварылі 15 хвілін, ён патлумачыў усю сітуацыю”. Музыка рэзка выказаўся пра блогера падчас канцэрта ў Шаблях, а аказалася, што памыліўся — Матолька яго не крытыкаваў.
“Паважаю людзей, якія ўмеюць прызнаваць памылкі, — піша блогер. — Гэтага нашай Беларусі вельмі не хапае цяпер”.