Сярод пацярпелых у парыжскіх тэрактах ёсць адзін беларус
![Сярод пацярпелых у парыжскіх тэрактах ёсць адзін беларус](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/paris_cnn.jpg.webp?itok=o7wFeugi)
Сярод пацярпелых у парыжскіх тэрактах ёсць адзін беларус. Пра гэта паведаміла ў сваім Твітэры Міністэрства замежных справаў. Паводле дадзеных знешнепалітычнага ведамства, гэтаму чалавеку цяпер аказваюць медыцынскую дапамогу, але пагрозы яго жыццю няма.
Беларускія дыпламаты вядуць далейшую праверку і чакаюць афіцыйных дадзеных французскага боку.
Таксама МЗС апублікавала тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў: +33(0)145558000
Беларускія грамадзяне, чые сваякі знаходзяцца ў Парыжы, але не выходзяць на сувязь, могуць патэлефанаваць на нумар экстранай сувязі з амбасадай нашай краіны ў Францыі: +33609784140. У паведамленні падкрэсліваецца, што гэты нумар прызначаны толькі для сваякоў.
Фота: CNN