Сёння адбудзецца развітанне з Юрасём Бушляковым
Яно пройдзе ў Мінску з 13 да 14 гадзіны ў рытуальнай зале па вуліцы Альшэўскага, 12.
Юрась Бушлякоў — мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук. Выкладаў у БДУ і Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Днямі яму споўнілася 40 гадоў.
Разам з Вячоркам, Санько і Саўкам выдаў “Беларускі клясычны правапіс”. Працаваў на радыёстанцыі 101,2, пасля на радыё “Рацыя”. Ад пачатку 2000-х быў супрацоўнікам беларускай службы Радыё "Свабода".
Калегі падрыхтавалі кнігу "Жывая мова". У яе ўвайшлі матэрыялы перадач Юрася, прысвечаныя беларускай мове. На жаль, пабачыць выдадзеную кнігу ён не паспеў — 4 чэрвеня Юрася не стала.
У Бушлякова застаўся двухгадовы сын Ян-Міхал.