У Мінску пахавалі вядомага мовазнаўцу і журналіста Юрася Бушлякова

Юрась Бушлякоў памёр ад раку ў 40 гадоў. Развітацца з ім прыйшлі ягоныя родныя, бліжэйшыя сябры і паплечнікі — а гэта вядомыя ў краіне літаратары, навукоўцы, журналісты, выкладчыкі і студэнты. Дзясяткі людзей неслі да труны белыя і чырвоныя кветкі, запальвалі свечкі і казалі словы памяці, інфармуе Радыё Свабода.


Бушлякоў — мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук. Ён працаваў на радыёстанцыі 101,2, пасля на радыё “Рацыя”. Ад пачатку 2000-х быў супрацоўнікам беларускай службы Радыё "Свабода".


Пахавалі Юрася Бушлякова на Паўночных могілках сталіцы.
 

Фота — Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі