Сёння адзначаецца Дзень Волі
У гэты дзень у 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Мінскія ўлады дазволілі традыцыйныя шэсце і мітынг. Збор удзельнікаў прызначаны каля кінатэатра "Кастрычнік" на 18-ю гадзіну, у 18.30 — пачатак шэсця, з 19.30 да 20.00 — мітынг на цэнтральнай пляцоўцы ў парку Дружбы народаў.
Мяркуецца, што на мітынгу будуць згаданыя не толькі ўгодкі БНР, але і сітуацыя з палітвязнямі, вынікі выбараў у мясцовыя саветы, падзеі ва Украіне і пагрозы незалежнасці Беларусі.
Афіцыйна гэтая дата ў Беларусі не адзначаецца.
25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР