Сёння адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў

17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. Ён быў заснаваны ў 1941 годзе на міжнароднай сустрэчы студэнтаў-антыфашыстаў у Лондане, але адзначацца стаў з 1946 года. 

Дата была прызначаная ў памяць пра чэшскіх студэнтаў, якія ў 1939 годзе выйшлі на патрыятычную дэманстрацыю ў Празе. Акупанты разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Аплятал.

У Беларусі таксама адзначаецца гэты дзень. Напрыклад, у Полацкім дзяржуніверсітэце сёння пройдзе Дзень студэнцкага самакіравання, перадае БЕЛТА. Студэнты зоймуць усе пасады — аж да рэктарскай. Яны будуць праводзіць планёркі, нарады, вырашаць арганізацыйныя пытанні.

У гэты дзень пройдзе інтэрнэт-конкурс на самае арыгінальнае сэлфі "Я — студэнт ПДУ", студэнцкі фрыстайл ды іншыя праекты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі