Сёння Беларусь наведае вядучы брытанскі эксперт па еўрапейскіх пытаннях
Адзін з вядучы экспертаў па пытаннях еўрапейскай палітыкі дырэктар Цэнтра еўрапейскіх рэформаў Чарльз Грант наведае Мінск 16 і 17 лютага.
Як паведамілі ў прэс-службе амбасады Вялікабрытаніі, Грант сустрэнецца з высокапастаўленымі супрацоўнікамі міністэрства замежных спраў, экспертамі ў галіне міжнародных адносін, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і сродкаў масавай інфармацыі. Ён таксама абмяркуе актуальную еўрапейскую праблематыку са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У дыпмісіі адзначылі, што прыезд Гранта быў арганізаваны амбасадай Вялікабрытаніі ў Мінску ў якасці першага з цэлай серыі запланаваных візітаў вядучых брытанскіх экспертаў па еўрапейскіх пытаннях.
“Інтэрфакс”