Сёння мінскае "Дынама" згуляе з "Давосам", які прайграў зборнай Канады

Сёння мінскае "Дынама" згуляе з "Давосам", які прайграў зборнай Канады

У сераду, 28 снежня, хакеісты мінскага "Дынама" правядуць свой другі матч Кубка Шпенглера, які праходзіць у Швейцарыі. Беларускі клуб згуляе з мясцовым "Давосам", які ўчора прайграў зборнай Канадзе — 3:4. Пачатак у 22.15 паводле беларускага часу, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

У першым матчы на турніры дынамаўцы выйгралі ў канадцаў — 7:4. У нашай групе "В" лідыруюць "Дынама" і зборная Канады, якая ўжо згуляла дзве гульні — па 3 ачкі, у "Давоса" ачкоў няма. Пераможца групы выйдзе ў паўфінал Кубка Шпенглера. Каманды, якія займуць 2-я і 3-я месцы ў абедзьвюх групах, разыграюць пуцёўкі ў 1/2 фіналу ў матчах плэй-оф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі