Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017"
![Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000027_415e32e1818967044325808400677888_534660.jpg.webp?itok=9_6ItSS0)
20 студзеня адбудзецца фінал нацыянальнага адбору на міжнародны тэлевізійны конкурс песні "Еўрабачанне-2017". Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак а 22-й гадзіне.
У фінале адбору возьмуць удзел 13 выканаўцаў і груп, якія хочуць стаць прадстаўнікамі нашай краіны на песенным шоу Еўропы, якое ў траўні пройдзе ў Кіеве. Пуцёўку на "Еўрабачанне" атрымае ўдзельнік, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў. Склад журы можна пабачыць тут. Спіс удзельнікаў фіналу наступны:
Аляксандра Ткач
Кацярына Рудніцкая (Kattie)
Уладзіслаў Курасаў
гурт Nuteki
гурт Napoli
гурт Navi
гурт Pro-вокация
Анжаліка Пушнова
Вадзім Капусцін
Мікіта Ходас
Юлія Каранюк (псеўданім Іюль)
Анастасія Шавярэнка
праект Lermont x Julic