"Тарпеда-БелАЗ" выбыла з Лігі канферэнцый
Жодзінцы не змаглі прайсці клуб з Кіпра / torpedo-belaz.by
"Тарпеда-БелАЗ" выбыла з футбольнай Лігі канферэнцый. У Венгрыі ў 2-м раўндзе адбору жодзінцы прайгралі АЕК — 2:3, а ў сераду на Кіпры згулялі ўнічыю 1:1.
"Тарпеда-БелАЗ" — дзейны ўладальнік Кубка Беларусі, таму ён стартаваў з другога круга кваліфікацыі. Раней з Лігі канферэнцый выбыла мінскае "Дынама". Барацьбу працягвае толькі гродзенскі "Нёман", які выйшаў у 3-ці раўнд адбору.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.