"Тэлефонная тэрарыстка" замініравала вакзалы ў Гомелі і Магілёве

Праца гомельскага чыгуначнага вакзалу была паралізаваная пасля паведамлення 25-гадовай гамяльчанкі пра яго "мініраванне". 5 верасня ў 00.49 па спецліні 102 паступіў званок ад невядомай. Яна паведаміла, што чыгуначны вакзал і аўтавакзал у Гомелі, а таксама аўтавакзал у Магілёве замініраваныя. Аднак сапёры выбуховай прылады на чыгуначным вакзале і аўтавакзале ў Гомелі не выявілі, інфармуе БелаПАН. З чыгуначнага вакзала эвакуявалі 70 чалавек. Быў затрыманы цягнік "Кіеў—Мінск" на 48 хвілін, вакол самога будынку выстаўлялася ачапленне. У 02.30 праца чыгуначнага вакзалу была адноўленая.

Паколькі аўтавакзал уначы не працаваў, эвакуацыя там не ладзілася, а толькі было выстаўлена ачапленне.

Ахоўнікі парадку вызначылі, што тэлефанавала непрацуючая, судзімая ў 2009 году за аналагічнае злачынства (заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку) жыхарка Гомеля. У 00.50 міліцыянты затрымалі яе каля таксафона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі