Тэрарысты на васьмі КамАЗах напалі на Нацгвардыю ў Аляксандраўску
Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацгвардыі Украіны.
Як перадае news.liga.net, каля 16.30 баевікі, узброеныя аўтаматамі, кулямётамі і гранатамётамі, на васьмі аўтамабілях КамАЗ атачылі падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі ў горадзе Аляксандраўск Луганскай вобласці і паспрабавалі яго захапіць. Паведамляецца, што бой ішоў каля паўгадзіны.
Падчас бою пасля прамога трапляння выбухнуў склад з боепрыпасамі. Інфармацыі наконт магчымых ахвяраў няма.
Фота — ЕРА