ТГ-канал і чат журналіста Аляксандра Івуліна прызнаныя экстрэмісцкімі

ТГ-канал і чат журналіста Аляксандра Івуліна прызнаныя экстрэмісцкімі

Тэлеграм-канал і чат “ЧестнОК” прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска, паведамляе ГУБАЗіК.

Гэты ТГ-канал і чат з ютуб-каналам — праект палітзняволенага журналіста Аляксандра Івуліна.

Івуліна затрымалі 2 ліпеня 2021-га, яго вінавацяць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Журналіст знаходзіцца ў СІЗА №1 ("Валадарка").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі