Tinder сыходзіць з Беларусі

Ранее Tinder перестал работать в России, иллюстративное фото

Ранее Tinder перестал работать в России, иллюстративное фото / pixabay.com

Амерыканская кампанія Match Group, якая валодае Tinder, аб'явіла аб спыненні працы ў Беларусі гэтага папулярнага дадатку для знаёмстваў. Прыкладанне стане недаступна з 15 лютага.

"З 15 лютага, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, вы не зможаце выкарыстоўваць сэрвісы Tinder або ўвайсці ў свой уліковы запіс. Да гэтага тэрміну вы зможаце знаёміцца і кантактаваць з іншымі карыстальнікамі", гаворыцца на сайце Tinder.

Падпіскі, якія працягваліся аўтаматычна, больш працягвацца не будуць. Калі карыстальнік купіў падпіску на паўгода ці год, пасля 15 лютага ён зможа вярнуць сродкі. Таксама вярнуць сродкі можна будзе і за нявыкарыстаныя лайкі. Інструкцыя, як гэта зрабіць, ёсць на сайце.

Нагадаем, раней Tinder спыніў сваю працу ў Расіі. У кампаніі тады патлумачылі гэты крок прыхільнасцю да абароны правоў чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі