Толькі 44% беларусаў вераць у доўгатэрміновасць крызісу

З тым, што цяперашні крызіс зацягнецца надоўга і выйсця з яго не будзе, згодныя толькі 44% беларусаў. Такія лічбы падае Ўсерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ), які зладзіў сацыялагічнае даследаванне разам з Research & Branding Group і сацыялагічнай лабараторыяй "Новак". Сярод украінцаў гэтае меркаванне выяўленае ў найбольшай ступені — 69%. У Расіі яго таксама падтрымлівае больш за палову апытаных — 58%.

Разам з тым, жыхары Беларусі найболей схільныя прадказваць хуткі канчатак крызісу і стабілізацыю сітуацыі (32%). У Расіі доля такіх рэспандэнтаў складае 25%, а ва Ўкраіне — толькі для 17%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі