Толькі 47 чалавек апраўдалі летась у беларускіх судах
Суд
За 2023 год у Беларусі па крымінальных справах апраўдалі толькі 47 чалавек, а асудзілі 33,7 тысячы чалавек. Пра гэта піша "СБ. Беларусь сегодня" са словаў першага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Валерыя Калінковіча.
Агулам у 2023 годзе беларускія суды разгледзелі больш за 35,6 тысячы крымінальных спраў.
Падставамі для апраўдання названых 47 чалавек сталі адсутнасць складу злачынства або недаказанасць ўдзелу абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства.
Па словах Калінковіча, у параўнанні з 2022 годам колькасць асуджаных знізілася на 11,6%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.