Традыцыйна па нядзелях: бензін падаражэў на 1 капейку
Канцэрн “Белнафтахім” зноў уздымае кошты на маторнае паліва. З нядзелі, 7 кастрычніка, яны падымуцца на 1 капейку і будуці такія: АІ-92-К5-Еўра – 1,38 рубля, АІ-95-К5-Еўра – 1,46, АІ-98-К5-Еўра – 1,67, ДП – 1,46 рубля.
Кошты на маторнае паліва растуць ужо ў дзевятнаццаты раз за год. Мінулым разам яны мяняліся роўна тыдзень таму. З канца лета падвышэнне адбываецца кожны тыдзень, па нядзелях.
“Белнафтахім” праводзіць палітыку паэтапнага павышэння коштаў і тлумачыць гэта падаражэннем нафты і патрэбай кампенсаваць НПЗ выдаткі на перапрацоўку сыравіны.