Трамп пагадзіўся паразмаўляць з Кім Чэн Ынам пра раззбраенне
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся на асабістую сустрэчу ў лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Пра гэта распавёў начальнік упраўлення нацыянальнай бяспекі Паўднёвай Карэі Чон Ый Ён.
Чыноўнік сам сустракаўся з Кім Чэн Ынам падчас візіту ў Пхенчхан пасля Алімпійскіх гульняў. Там паўночнакарэйскі лідар заявіў, што КНДР гатовы ўстрымацца ад далейшых ядзерных выпрабаванняў. Кім Чэн Ын таксама прапанаваў сустрэцца з Трампам “як мага хутчэй”, піша meduza.io
Дональд Трамп у сваю чаргу сказаў, што гатовы правесці такую сустрэчу да траўня гэтага года.
Калі сустрэча адбудзецца, яна стане першымі асабістымі перамовамі дзеючага прэзідэнта ЗША ў лідарам КНДР.
Пра сустрэчу абвясцілі на наступны дзень пасля таго, як ЗША чарговым разам пашырылі санкцыі супраць Паўночнай Карэі. Новыя абмежаванні ўвялі праз выкарыстанне баявога атрутнага рэчыва для забойства Кім Чэн Нама — брата Чэн Ына.