Трэйлер новага фільма "Свет Юрскага перыяду" б'е рэкорды (відэа)

Трэйлер амерыканскага навукова-фантастычнага фільма, чацвёртага фільма ў серыі "Парк юрскага перыяду" — Jurassic World — за суткі набраў на Youtube больш за 13 мільёнаў праглядаў.

Праз 22 гады пасля падзей "Парку юрскага перыяду" на востраве функцыянуе парк, задуманы Джонам Хэмандам. Да гэтага часу наведвальнасць парку ўжо пачала падаць і кампанія, якая валодае паркам, вырашае адкрыць новы атракцыён, каб прыцягнуць наведвальнікаў, піша "Наша ніва".

Рэжысёр — Стывен Спілберг. У галоўных ролях — Крыг Прэт, Брайс Ховард, Джэйк Джонсан. Здымкі фільма праходзілі на Гаваях. Прэм'ера запланавана на 12 чэрвеня 2015 года.

Тры папярэднія фільмы выйшлі ў 1993-м, 1997-м і 2001 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі