Трохбаковая сустрэча Лукашэнкі, Назарбаева і Пуціна пройдзе ў Астане
Афіцыйны візіт беларускага лідара ў Казахстан пачаўся яшчэ ўчора.
Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца ў Астане з прэзідэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым і расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Як паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба, кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць гандлёва-эканамічныя выклікі ў працы Еўразійскага эканамічнага саюза. Чакаецца, што на сустрэчы разгледзяць некаторыя пытанні міжнароднага парадку дня, якія закранаюць інтарэсы трох краін.
Трохбаковая сустрэча Лукашэнкі, Назарбаева і Пуціна павінна была адбыцца на мінулым тыдні, але з невядомай прычыны была перанесеная. Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Казахстан пачаўся ўчора. Ён паспеў сустрэцца з Нурсултанам Назарбаевым. Гаворка ішла найперш пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва краін. Лукашэнка і Назарбаеў закранулі і пытанні міжнароднай палітыкі.
Прэзідэнт Казахстана адзначыў ролю Аляксандра Лукашэнкі ва ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі на Данбасе. Кіраўнік Беларусі пажадаў Нурсултану Назарбаеву перамогі на будучых датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах (яны пройдуць 26 красавіка).