“Трымаць абарону”. Ваяры “Азова” у Марыупалі расказалі, які ў іх загад

Дзіцячы малюнак пра падзеі ва Украіне / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Дзіцячы малюнак пра падзеі ва Украіне / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Ваяры Азова расказалі, які загад атрымалі ад камандавання ў час анлайн прэс-канферэнцыі з сусветнымі СМІ. Трансляцыю прэс-канферэнцыі вяло hromadske.

“Трымаць абарону, — сказаў у час прэс-канферэнцыі лейтэнант “Азова” Ілля Самойленка. — Бараніць пазіцыі, якімі цяпер з'яўляецца “Азоўсталь”.

Для Самойленкі здача ў палон — "не варыянт, таму што Расія не зацікаўлена ў нашых жыццях".

"Трапіць у палон для мяне значыць памерці", — цытуе ваяра ВВС.

Учора ўкраінскія ўлады заявілі, што скончылася эвакуацыя з завода “Азоўсталь” усіх жанчын, дзяцей і людзей сталага ўзросту. Тым не менш, там застаюцца вайскоўцы, сярод якіх ваяры батальёна “Азоў”. Дакладна невядома, як шмат вайскоўцаў знаходзіцца на тэрыторыі завода, удзельнікі канферэнцыі не сталі разглошать гэтыя дадзеныя. Сусветныя СМІ пішуць пра сотні вайскоўцаў, якія застаюцца на тэрыторыі “Азоўсталі”.

У час прэс-канферэнцыі Самойленка сказаў, што ён “спадзяецца, што ўсіх эвакуявалі”, гаворачы пра эвакуацыю грамадзянскіх. Ён растлумачыў, што знайсці і сабраць усіх людзей вельмі складана. Да таго ж, вайскоўцы, якія знаходзяцца на тэрыторыі завода, не з'яўляюцца прафесійнымі ратаваннікамі, у іх няма адмысловага абсталявання, гэта ўскладняе працу.

“Так што, наколькі я ведаю, нам атрымалася сабраць усіх людзей, якія былі тут, і арганізаваць іх эвакуацыю”, — адзначыў Самойленка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі