Турэцкія СМІ: У футбаліста Арцёма Мілеўскага праблемы з наркотыкамі

Нібыта, можа быць адменены медагляд Арцёма Мілеўскага. Раней нападаючым цікавіліся і іншыя турэцкія клубы, але ў выніку яны вырашылі не падпісваць кантракт з ім. Турэцкія СМІ сцвярджаюць, што прычына — ў праблемах Мілеўскага з наркотыкамі. На іх звярнуў увагу і "Газіянтэпспор".



"Прессбол" нагадвае, што 5 верасня заканчваецца кантракт экс-беларуса з кіеўскім "Дынама", пасля чаго ён стане свабодным агентам.



Нагадаем, Арцём Мілеўскі нарадзіўся ў Мінску ў 1985 годзе. Футболам займаецца з 7 гадоў. Выступаў за юнацкую зборную Беларусі, але ў 2000-м пераехаў ва Украіну. У кіеўскім "Дынама" Мілеўскі гуляў ад 2002 года. Пасля прыняцця ўкраінскага грамадзянства футбаліст атрымаў права выступаць за зборныя Украіны.



Фота — infosmi.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі