TUT.by: амбасадар Германіі паедзе з Беларусі следам за пасламі Польшчы і Літвы

TUT.by: амбасадар Германіі паедзе з Беларусі следам за пасламі Польшчы і Літвы

Сёння Беларусь пакіне амбасадар Германіі Манфрэд Хутэрэр — ён адкліканы ў Берлін для кансультацыяў. Пра гэта піша партал TUT.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. 

Напярэдадні нашу краіну пакінулі амбасадар Польшчы Артур Міхальскі і амбасадар Літвы Андрус Пулокас.

2 кастрычніка МЗС Беларусі адклікаў сваіх амбасадараў з Польшчы і Літвы і запатрабаваў адпаведных дзеянняў ад гэтых краін. Таксама афіцыйны Мінск запатрабаваў скараціць штат дыпламатычных прадстаўніцтваў Польшчы і Літвы ў Беларусі — да ўзроўню беларускіх прадстаўніцтваў у гэтых краінах. 

5 кастрычніка Літва і Польшча адклікалі сваіх амбасадараў. Пры гэтым кіраўнік польскага МЗС Збігнеў Раў заявіў, што частка амбасадараў краін ЕС таксама пакіне Беларусь — на знак салідарнасці з Літвой і Польшчай. 

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ў звароце, размешчаным у сацсетках, адзначыла, што Еўрасаюз грунтуецца на салідарнасці: "Патрабаванне ўладаў Беларусі, каб Польшча і Літва значна скарацілі сваю дыпламатычную прысутнасць у Мінску, выклікае шкадаванне і з’яўляецца контрпрадуктыўным. Літва і Польшча былі вымушаныя адклікаць сваіх амбасадараў для кансультацый. Такія спробы зрабіць мішэнню асобныя краіны Саюза не здолеюць парушыць наша адзінства. Усе краіны ЕС заклікаюць беларускія ўлады спыніць гвалт і рэпрэсіі, вызваліць усіх затрыманых мірных дэманстрантаў і палітычных зняволеных, паважаць свабоду СМІ і грамадзянскую супольнасць і пачаць усеагульны нацыянальны дыялог з мэтай забеспячэння суверэннай, незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі