Tut.by: КДБ затрымаў экс-уладальніка папулярнага начнога клуба
Камітэт дзяржбяспекі затрымаў па падазрэнні ў дачы хабару бізнэсоўца Алега Пяткевіча — былога ўладальніка начнога клуба "Дозари" і рэстарана "Галерэя". Пра гэта піша tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паведамляецца, што затрыманне адбылося 19 снежня. Нібыта, бізнэсовец даваў хабар чыноўніку аднаго з аблвыканкамаў. Паводле іншай крыніцы, бізнэсовец не меў пры сабе грошай, а гаворка ідзе пра падбухторванне да дачы хабару.