Tut.by расследуе, як на іх старонкі трапіў вірус

У чацвер раніцай пошукавая сістэма Google ўнесла партал Tut.by у спіс ненадзейных сайтаў. Замест навін ранішнія наведвальнікі парталу пабачылі паведамленне, што сайт “выкарыстоўваецца для атак на камп'ютары карыстальнікаў”. Як паведаміў Еўрарадыё генеральны дырэктар партала Кірыл Валошын, Google знайшоў у тэксце старонак Tut.by падазроны код, таму і адбылася блакаванне.

Кірыл Валошын: "Была невялікая тэхнічная праблема: у кодзе партала быў падазроны, на думку Google, код. Google гэта выявіў і пачаў выдаваць папярэджанні. Зараз кода гэтага няма".

Па словах спадара Валошына, код быў шкодны толькі тэарэтычна, а практычна ніякай шкоды нанесці не мог. Пасля яго выдалення праца партала адноўлена. А на Tut.by зараз высвятляюць, адкуль на іх сайт трапіў гэты падазроны код.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі