TUT.by: затрымалі супрацоўніцу Банка развіцця і дырэктара кампаніі "БР-Кансалт"

TUT.by: затрымалі супрацоўніцу Банка развіцця і дырэктара кампаніі "БР-Кансалт"

У Мінску затрыманыя выканаўчы дырэктар Банка развіцця Ірына Канепа і дырэктар "БР-Кансалт", даччынай кампаніі Банка развіцця, Аляксей Жыранкоў. Пра гэта піша TUT.byса спасылкай на тры не звязаныя паміж сабой крыніцы. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.

Паведамляецца, што на мінулым тыдні абоіх выклікалі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Гэтыя выклікі нікога не насцярожылі "з улікам таго, якія праекты фінансуе Банк развіцця", кажа адзін суразмоўца.

Іншая крыніца ўдакладніла, што Жыранкова і Канепа выклікалі на допыт 29 верасня. Іх мабільнікі недаступныя. У месенджары яны былі апошні раз на мінулым тыдні.

ДФР не каментуе, ці сапраўды менеджары былі затрыманыя. Па якой менавіта справе яны праходзяць таксама невядома. 

Паводле неафіцыйнай версіі, справа можа быць звязаная з адным з прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі. 

"БР-Кансалт" з 2016 года з'яўляецца кіруючай кампаніяй холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці BORWOOD. У гэты холдынг цяпер уваходзяць 9 прадпрыемстваў — "Гомельдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", "ФанДОК", "Барысаўдрэў", "Віцебскдрэў", "Магілёўдрэў", Навасвержанскі лесазавод і "Мазырскі ДОК". Таксама ў холдынг уваходзяць адзіны аператар па рэалізацыі прадукцыі холдынгу "Беларуская лясная кампанія" і лесанарыхтоўчае прадпрыемства "БР-Форэст".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі