Тымчук: Расія збіраецца ўвесці спецназ ва Украіну 15 ліпеня

Дзмітрый Тымчук сцвярджае, што ў Растоўскую вобласць Расіі прыбываюць разведвальна-дыверсійныя групы штатных брыгад спецназу ГРУ Генштаба Узброеных сілаў Расіі. Украінская разведка мае інфармацыю, што камандзіры гэтых падраздзяленняў арыентуюцца на ўвод ва Украіну ў аўторак, 15 ліпеня. Тымчук адзначае, што гэтая дата раней з'яўлялася ў іншых падобных паведамленнях.

Цяпер вырашаецца пытанне, пад якім выглядам будуць уводзіцца расійскія падраздзяленні на ўкраінскую тэрыторыю. Эксперт адзначае, што спецназаўцаў арыентуюць на тое, што "Расія рыхтуецца ўвесці свае так званыя міратворчыя сілы ва Украіну", а іх будуць называць міратворцамі.

Кіраўнік "Інфармацыйнага Супраціўлення" падкрэслівае, што Масква бачыць "агонію тэрарыстаў на Данбасе" і спрабуе любым чынам выратаваць сітуацыю.

Эксперты: Расія змяняе фармат сваіх дзеянняў ва Украіне

Фота — ria.ru

Увага, на відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі