Ганна Бонд — пра паспяховы забег на 21 кіламетр і скандал са сцягам
Тэлевядучая і свецкая львіца Ганна Бонд прабегла паўмарафон у Мадрыдзе. Сваё дасягненне яна адзначыла фота на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Гэта стала нагодай для гарачай спрэчкі, за якой схавалася тое, што Ганна прабегла 21 кіламетр амаль без падрыхтоўкі. Як магчыма дасягнуць такіх вынікаў за кароткія тэрміны, як яна ставіцца да скандалу з неафіцыйнай беларускай сімволікай.