За 200 км ад Мінска будуць здымаць серыял Netflix "Вельмі дзіўныя справы"
![За 200 км ад Мінска будуць здымаць серыял Netflix "Вельмі дзіўныя справы"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lukiskiu-kalejimas-ir-stranger-things-aktoriai-foto-delfi-scanpix-83229635.jpg.webp?itok=OSZmrQh4)
У Літве будзе здымацца чацвёрты сезон амерыканскага навукова-фантастычнага серыяла Netflix "Вельмі дзіўныя справы", інфармуе delfi.lt. Цяпер ідуць падрыхтоўчыя працы, мантуецца абсталяванне. Ужо вядома, што адной са здымачных пляцовак стане Лукішская турма ў Вільні, якую летась закрылі.
Кінаіндустрыя Літвы прыцягвае замежнікаў у тым ліку і дзякуючы падатковым ільготам.
"Вельмі дзіўныя справы" — самы папулярны праект Netflix. Над чацвёртым сезонам будуць працаваць браты Мэт і Рос Дафер. Яны і рэжысёры, і прадусары, і сцэнарысты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
we're not in hawkins anymore pic.twitter.com/Y4hayuPKvu
— Stranger Things (@Stranger_Things) 30 сентября 2019 г.