У 2010 годзе "Газпром" прапануе Беларусі газ па 200 долараў

"Белтрансгаз" у 2010 годзе можа закупіць у "Газпрома" 22,1 млрд кубаметраў газу на 4,42 млрд долараў ЗША. Такую дамову на гадавым сходзе 26 чэрвеня ў Маскве ўхвалілі акцыянеры расійскага ААТ "Газпром". Такім чынам, адзначае БелаПАН, кошт газу для Беларусі складзе 200 долараў ЗША за тысячу кубаметраў.

У 2009 годзе "Газпром" таксама паставіць Беларусі 22,1 млрд кубаметраў газу. У 2008 году баланс прадугледжваў пастаўкі 21,6 млрд кубаметраў.

У пятніцу ў Мінску віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Ўладзімір Сямашка адзначыў, што кошт расійскага газу для Беларусі прывязаны да сусветных коштаў на нафту. На пачатку года газ каштаваў 210 долараў за тысячу кубаметраў, з 1 красавіка кошт склаў 157 долараў, з 1 чэрвеня — 115. Па словах Сямашкі, да канца года кошт расійскага газу складзе прыкладна 119 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі