У 33-гадовага пінчука канфіскавалі чужыя “Жыгулі”

Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, у пінскім судзе разглядалася першая на Брэстчыне справа пра канфіскацыю аўтамабіля за язду ў нецвярозым выглядзе. Ахвярай новага заканадаўства стаў 33-гадовы жыхар вёскі Пінкавічы, які паўторна за год трапіўся п'яным за рулём “Жыгулёў”.



Згодна з выракам суда, легкавік канфіскавалі, а сам кіроўца адседзіць 6 месяцаў арышту ў Баранавічах і сплоціць 43 мільёны рублёў штрафу. І гэта яшчэ не ўсе грошы, якія патрабуюць з правапарушальніка. Як высветлілася, сканфіскаваны аўтамабіль належаў іншаму чалавеку. Ён ацаніў аўто ў 20 мільёнаў рублёў і падаў судовую позву на кампенсацыю гэтых грошай.



Дарэчы, адабраныя ў прыбытак дзяржавы “Жыгулі” выставяць на продаж у Мінску, у гандлёвым цэнтры “Усходні”.



Фота — russad.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі