У ААН заявілі, што ў чалавецтва засталося два гады

Людзі "адчуваюць уплыў кліматычнага крызісу на сваё паўсядзённае жыццё"

Людзі "адчуваюць уплыў кліматычнага крызісу на сваё паўсядзённае жыццё" / pixabay.com

У Арганізацыі Аб'яднаных Нацый заявілі, што ў чалавецтва засталося два гады, каб "выратаваць свет" ад кліматычнай катастрофы. Кіраўнік кліматычнага агенцтва ААН Сайман Стыл заклікаў да кардынальных змен, каб абмежаваць выкіды парніковых газаў, а таксама да фінансавых рашэнняў, у якіх прыярытэтная ўвага надаецца клімату, паведамляе "Голас Амерыкі".

"У каго менавіта ёсць гэтыя два гады, каб выратаваць свет? Адказ: у кожнага чалавека на гэтай планеце, — гаварыў Стыл. — Усё больш і больш людзей, якія прадстаўляюць розныя грамадствы і элементы палітычнага спектру, хочуць прыняцця мер у галіне клімату, таму што яны адчуваюць уплыў кліматычнага крызісу на сваё паўсядзённае жыццё і на свой хатні бюджэт".

Папярэджанне было адрасавана, у прыватнасці, краінам "Вялікай дваццаткі". На гэтыя краіны прыпадае 80% выкідаў парніковых газаў, што, на думку Саймана Стыла, павінна прымусіць іх гуляць цэнтральную ролю ў праектах па змякчэнні наступстваў.

У ААН заявілі, што ў чалавецтва засталося два гады
Сайман Стыл / АР

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі