У абгарэлым доме пад Мінскам знойдзены целы з агнястрэльнымі раненнямі
Распачата крымінальная справа па артыкуле "забойства" / СК
У Мінскім раёне следчыя працуюць на месцы выяўлення двух цел з агнястрэльнымі раненнямі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Позна вечарам 10 верасня паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома ў аграгарадку Ждановічы. Падчас агляду месца былі знойдзены целы жанчыны і мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні загінуўшыя распівалі спіртное ў гасцях. Паміж імі адбыўся канфлікт. Мужчына застрэліў жанчыну, падпаліў дом, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам.
У доме знойдзены зброя і боепрыпасы. Прызначана правядзенне экспертных даследаванняў, дапытваюцца відавочцы.
Распачата крымінальная справа па артыкуле "забойства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.