У адказ на прапаганду Крамля рыхтуецца стварэнне ТБ на рускай мове

Дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўская-Гузы лічыць, што асноўнай мэтай новага праекта стаў бы адказ на агрэсіўную прапаганду расійскіх СМІ, якая скіравана найперш на жыхароў былога СССР. Поспех расійскай прапаганды звязаны не толькі з “прамыўкай мазгоў” Крамлём грамадзянам Расіі, але і з тым, што іх прапаганда ўплывае на жыхароў Беларусі, Усходняй Украіны і краін Балтыі.



Агнешка Рамашэўская-Гузы падкрэсліла, што "Белсат" гатовы падзяліцца сваім досведам працы тэлеканала "ў варунках дыктатуры". Яна мяркуе, што рускамоўны тэлеканал мусіць стаць не толькі польскім праектам, але і праектам усёй аб’яднанай Еўропы. Канал не павінен стаць антыпрапагандыскім, а мусіць даносіць аб’ектыўную інфармацыю да рускамоўнай аудыторыі.  



Нагадаем, пра неабходнасць стварэння такога тэлеканала раней казаў у сваім звароце кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі