У анлайн-галасаванні праймерыз перамог Мікалай Казлоў

У анлайн-галасаванні праймерыз перамог Мікалай Казлоў

Нягледзячы на сітуацыю з каранавірусам, беларуская апазіцыя рыхтуецца да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Дата выбараў яшчэ не абвешчана, а апазіцыянеры правялі ўжо два этапы праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад "аб'яднанай апазіцыі".

Першы этап праймерыз уяўляў сабой паездкі пяці прэтэндэнтаў па рэгіёнах. У розных гарадах адбывалася "народнае галасаванне", калі на сходзе прысутныя аддавалі галасы за аднаго з апазіцыйных дзеячоў, што прыехалі з сталіцы. З-за сітуацыі з каранавірусам яго паспелі правесці ў 13 гарадах Віцебскай і Брэсцкай абласцей (планавалася, што наведаюць 56 гарадоў па ўсёй краіне). Лідар руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч набраў 73,59% (у яго было 248 галасоў), кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў — 18,1% (у яго 61 голас), адна з лідараў аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Вольга Кавалькова — 8,31% (28 галасоў).

У анлайн-галасаванні праймерыз перамог Мікалай Казлоў
pyx.by

У працэсе зняліся Павел Севярынец з БХД і Аляксей Янукевіч з Партыі БНФ. Іх абурыла з'яўленне на сходах у рэгіёнах мясцовых чыноўнікаў, якія галасавалі за Губарэвіча (да таго часу лідарам галасавання быў Севярынец), і пазіцыя ў гэтай сітуацыі штаба "народнага галасавання".

У анлайн-галасаванні праймерыз перамог Мікалай Казлоў
Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч / Еўрарадыё

На другім этапе за трох прэтэндэнтаў, якія засталіся, на сайце prezident21by.org з 27 сакавіка да 30 красавіка ішло галасаванне. На гэты момант сайт недаступны, але прэс-служба руху "За Свабоду" паведамляе яго вынікі. Мікалай Казлоў набраў 39,8% (у яго 1774 галасы), Юрый Губарэвіч — 36,12% (у яго 1610 галасоў), Вольга Кавалькова — 24,07% (у яе 1073 галасоў). У бліжэйшыя тыдні будзе праходзіць праверка анлайн-галасавання, канчатковыя вынікі агучаць у канцы траўня.

У анлайн-галасаванні праймерыз перамог Мікалай Казлоў
pyx.by

Удзельнікі праймерыз раней пагадзіліся, што вынікі на кожным з двух этапаў будуць пераводзіцца ў 30 пунктаў. Прэс-служба руху "За Свабоду", мяркуе, што лідарам з'яўляецца Губарэвіч — 32,92 (22,08+10,84), на другім месцы — Казлоў з 17,37% (5,43+11,94), на трэцім — Кавалькова з 9,71% (2,49+7,22). Але ў апанентаў іншае бачанне, пытанні застаюцца да першага этапу, паколькі галасаванне прайшло ў мізэрнай колькасці гарадоў з запланаваных.

Што далей? Планавалася правядзенне да 31 траўня кангрэса, на якім сярод прэтэндэнтаў былі б размеркаваны яшчэ 30 пунктаў. Аднак з-за сітуацыі з каранавірусам дата яго правядзення невядомая. Рашэнне будзе прынятае да канца вясны.

У анлайн-галасаванні праймерыз перамог Мікалай Казлоў
Вынікі двух этапаў па версіі руху "За Свабоду" / pyx.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі