У Арэнбургу знішчылі паўтоны польскіх яблыкаў, якія прывезлі з Беларусі

У Арэнбургу знішчылі паўтоны польскіх яблыкаў, якія прывезлі з Беларусі

У Арэнбургу знішчылі паўтоны польскіх яблыкаў, якія прывезлі з Беларусі. Груз трапіў у Расію, нягледзячы на забарону. Яблыкі адшукалі на аптовай базе, інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляда.

Як вядома, яблыкі з Польшчы не могуць увозіцца на тэрыторыю РФ з-за ўведзеных санкцый. З 12 красавіка расіяне ўвялі часовую забарону і на ўвоз беларускіх яблыкаў. У Рассельгаснагляда скончылася цярпенне — былі затрыманыя дзясяткі аўтамабіляў з гэтым грузам, на які не было адпаведных дакументаў. Але яблыкі з Беларусі працягвалі везці. Расійскае ведамства ў красавіку заявіла пра выяўленую новую схему "шэрых" паставак з нашай краіны яблыкаў — іх везлі ў грузавіку пад прыкрыццём... бульбы.

Што да цяперашняга выпадку, то "польскі след" расійскія спецыялісты вызначылі па "фрагментах этыкетак", якія засталіся на скрынках з яблыкамі.

У Арэнбургу знішчылі паўтоны польскіх яблыкаў, якія прывезлі з Беларусі
fsvps.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі