У арганізацыях Беларусі адбыліся 35 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам
У арганізацыях Беларусі ў студзені-лютым 2016 года адбыліся 35 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам. Спецыяльныя расследаванні гэтых здарэнняў на вытворчасці яшчэ не завершаныя. Паводле звестак дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, тры чалавекі ў момант траўмавання былі ў стане алкагольнага ап'янення, інфармуе БЕЛТА.
Адзначаецца, што з 2010 года ў нашай краіне зніжаецца колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці з цяжкімі наступствамі. Летась загінулі 123 чалавекі, а ў 2014-м было 148 загінулых, у 2015 годзе цяжкія траўмы атрымалі 597 чалавек, а за год да гэтага — 702.