У Арменіі працягваюцца пратэсты: каля 70 чалавек затрыманыя ў суботу

У Арменіі працягваюцца пратэсты: каля 70 чалавек затрыманыя ў суботу

У Арменіі працягваюцца антыўрадавыя акцыі: у суботу паліцыя затрымала каля 70 чалавек. Праваахоўнікі таксама заявілі, што будуць перапыняць несанкцыянаваныя сходы.

Ужо дзявяты дзень апазіцыя выводзіць людзей на вуліцы Ерэвана і іншых гарадоў на знак пратэсту супраць абрання Сержа Саргсяна прэм’ер-міністрам краіны. Пратэстоўцы блакуюць рух на галоўных вуліцах і падыходы да ўрадавых будынкаў.

Серж Саргсян у суботу выступіў са зваротам, у якім заклікаў лідэра пратэстаў дэпутата Нікола Пашыняна сесці за стол перамоваў. Пашынян, аднак, адхіліў гэты заклік, спасылаючыся на меркаванне ўдзельнікаў пратэстаў. Ён заявіў, што гатовы абмяркоўваць з Саргсянам толькі тэрміны і ўмовы адстаўкі прэм’ера. Лідэр пратэстаў падкрэсліў, што яны носяць і будуць насіць мірны характар.

Пратэстоўцы абвінавачваюць Сержа Саргсяна ў тым, што ён не выканаў свайго абяцання — не прэтэндаваць на пасаду прэм’ер-міністра пасля заканчэння свайго другога пяцігадовага тэрміну на пасадзе прэзідэнта, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі