У Ашмянах гарэлі аўтацягнікі з машынамі (фота)

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, праз 2 хвіліны на месцы выкліку было першае падраздзяленне МНС. Адкрытым полымем гарэлі тры седлавыя цягачы з рэфрыжэратараў. Два з іх былі загружаныя прадукцыяй, яшчэ адзін — пусты. 

Аўтамабілі знаходзіліся на пляцоўцы, арандаванай пад склад часовага захоўвання. Пажар пашкодзіў усе тры цягачы з рэфрыжэратараў. 

Лакалізаваць яго ратавальнікі здолелі за 7 хвілінаў, ліквідавалі яшчэ праз паўгадзіны. Пацярпелых людзей няма. 

Прычына пажару высвятляецца, разглядаюцца некалькі версіяў.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі