У Асіповічах адбылася працечка салянай кіслаты з чыгуначнай цыстэрны (фота)

Каля 5-й гадзіны раніцы ратавальнікі ў Асіповічах атрымалі паведамленне, што на чыгуначнай станцыі пуцявы абходчык выявіў працечку салянай кіслаты з цыстэрны. Струмень кіслаты выцякаў з хуткасцю 20-25 літраў за гадзіну, паведамляе сайт ратавальнікаў. Працечка была выяўленая ў раёне зварнога шва цыстэрны.

На месца здарэння былі накіраваныя спецыялісты МНС, у тым ліку спецыялісты службы хімічнай і радыяцыйнай абароны. Туды ж быў адпраўлены пажарны цягнік Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Ратавальнікі вылучылі цыстэрну з чыгуначнага саставу, яе даставілі ў адстойнік для агляду і ліквідацыі працечкі. Рух цягнікоў на станцыі не быў парушаны, пагроза людзям адсутнічала. Забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі