У Асіповіцкім раёне гарэла праваслаўная царква (фота, відэа)

У Асіповіцкім раёне гарэла праваслаўная царква (фота, відэа)

У вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна 1 сакавіка гарэла праваслаўная царква святых апосталаў Пятра і Паўла. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС ад мінака. На момант прыбыцця выратавальнікаў адбывалася гарэнне ўнутры будынка храма. З людзей там нікога не было.

У выніку здарэння пашкоджаная абрашотка даху, ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння высвятляецца, аднак мяркуецца, што праблема была ў парушэнні правілаў эксплуатацыі печаў або іншага абагравальнага абсталявання.

Наступствы пажару былі мінімальнымі дзякуючы своечасоваму сігналу аб узгаранні, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі