У Асіповіцкім раёне мужчына пацярпеў, ратуючы ад агню чужую дачу (фота)

У Асіповіцкім раёне мужчына пацярпеў, ратуючы ад агню чужую дачу (фота)

У Асіповіцкім раёне на пажары ў дачным доміку пацярпеў мужчына. Здарэнне адбылося ўвечары 11 сакавіка ў вёсцы Ігнатаўка. Калі на месца здарэння прыбылі пажарныя, дача гарэла знутры і была моцна задымленая. Людзей у доме не было.

Як высветлілася, гаспадар дачы быў у той час на працы. Яго знаёмы, які быў у двары, заўважыў пажар і спрабаваў самастойна яго ліквідаваць. Пры гэтым мужчына атрымаў апёкі рук, твару і верхніх дыхальных шляхоў. Пацярпелага даставілі ў лякарню.

Агонь пашкодзіў маёмасць у доме, закурыў сцены і столь. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і іншага абагравальнага абсталявання, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі