У аўторак дажджы чакаюцца толькі на поўдні Беларусі

Летам у Беларусі / t.me/wildlifebelarus/
Летам у Беларусі / t.me/wildlifebelarus/

У аўторак, 13 чэрвеня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы месцамі магчымыя толькі на поўдні краіны.

На большай частцы Мінскай вобласці, а месцамі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +4 да +10 градусаў (на поўдні — да +13, у Мінску — ад +7 да +9), у дзённыя гадзіны — 17-23 цяпла (у сталіцы — ад +19 да +21 градуса).

У аўторак дажджы чакаюцца толькі на поўдні Беларусі
vk.com/belgidromet
У аўторак дажджы чакаюцца толькі на поўдні Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі