У аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюць завіруху

Завіруха, ілюстрацыйнае фота

Завіруха, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 16 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, месцамі чакаецца завіруха. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні парывісты. Уначы па заходняй палове, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны вецер будзе моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3-8 градусаў марозу.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюць завіруху
vk.com/belgidromet
У аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюць завіруху

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі